У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі 27 лістапада адкрылася 11-я выстава праекта "12 артэфактаў", прысвечанага тысячагоддзю горада.
"Гэта перадапошняя выстава праекта. Сёння публіцы прапануем прадметы з калекцыі тканін і адзення - царкоўная рыза епіскапа Бостанскага, вікарыя Усходне-Амерыканскай епархіі Мітрафана Зноскі. Рэч мемарыяльная, якая паступіла да нас у фонды ў 2012 годзе. Мы праводзілі пошукі і збор па тэме "Брэсцкая руская гімназія", навуковы супрацоўнік музея шукала выпускнікоў або іх сваякоў і пазнаёмілася з дачкой айца Мітрафана", - расказала коратка гісторыю экспаната аўтар праекта, загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела краязнаўчагаа музея Ніна Кірылава.
Айцец Мітрафан нарадзіўся ў Брэст-Літоўску ў пачатку мінулага стагоддзя. У гэтым горадзе ў 1938-1944 гадах быў настаяцелем Свята-Мікалаеўскай брацкай царквы. Пазней жыў і служыў у храмах Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Марока і ЗША.
"Выконваючы свой службовы і чалавечы абавязак, ён дасягнуў высокіх пазіцый у царкоўным служэнні. Па волі лёсу ён апынуўся ў Заходнім паўшар`і, тым не менш пасля яго смерці некаторыя прадметы, фатаграфіі, дакументы і царкоўная рыза вярнуліся ў родны горад як памяць пра яго", - адзначыла субяседніца.
Праект "12 артэфактаў" на працягу ўсяго года дае магчымасць паглядзець на рэдкія экспанаты з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. На дэманстрацыю аднаго прадмета адводзіцца ўсяго тыдзень. У сярэдзіне снежня будзе прэзентаваны апошні з выбраных рарытэтаў.
Паводле слоў Ніны Кірылавай, гэта прыгожая і надзвычай рэдкая рэч, якая мае маральнае, эстэтычнае значэнне для жыхароў Брэста і вобласці.У студзені 2020 года ў музеі плануецца арганізаваць падагульняючую выставу праекта, дзе будуць прэзентаваны ўсе 12 артэфактаў.
27 лістапада 2019, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-403/3/50708
Текущая дата: 15.11.2024