Мітынг на магіле Кастуся Каліноўскага скончыўся ўскланьнем кветак. Прысутныя таксама запалілі зьнічы.
Выступаючы на мітынгу Франак Вячорка заявіў: «Гісторыя паўтарецца, як у часы Каліноўскага: Змаганьне-зьняволеньне-турма. Справа Каліноўскага – гэта змаганьне за свабоду. Цяперашняя ўлада не адзначае гэтую дату. Але такой уладзе, як і любому іншаму рэжыму, які пасягае на свабоду грамадзянаў, засталося нядоўга».
У сваю чаргу старшыня Таварыства беларускай культуры Хведар Нюнька заклікаў памятаць, што Кастусь Каліноўскі аддаў сваё маладое жыцьцё за нашу свабоду.
У шэсьці дзельнічае прыкладна 20 чалавек.
Без воклічаў калёна рушыць па праспэкце Гедыміна.
Бел-чырвона-белых сьцягоў і транспаратнаў няма. Ёсьць толкі “Пагоня”.
Моладзевы актывіста Франак Вячорка кажа, што адмыслова прыехаў у Вільню, каб ушанаваць памяць Кастуся Каліноўскага: “Памяць пра Каліноўскага вельмі важная для нас. Нам зараз патрэбныя такія сымбалі, за якім можна і памерці”, - заявіў Франак Вячорка.
Пазьней на месяцы пахваньня Каліноўскага на замкавай гары адбудзейца мітынг.
Шэсьце ўшанаваньня памяці Кастуся Каліноўскага праводзіцца чацьверты раз. Звычайна акцыі адбываюцца ў бліжэйшыя да дня сьмерці выходныя.
Кіраўніка паўстаньня пакаралі 22 сакавіка.
Шэсьце пачалося а 13-й гадзіне ад крыжа змагарам за свабоду Літвы, які стаіць над мэмарыяльнай плітой паўстанцам 1863-1864 гадоў каля касьцёла Сьвятога Якуба на Лукішскім пляцы.
Ад “крыжа Каліноўскага”, як называюць яго ў Вільні, шлях пройдзе да месца шыбеніцы (каля будынку суда пры Лукішскай плошчы, там цяпер знаходзіцца сымбалічны помнік ахвярам сталінскіх рэпрэсіяў), і далей па праспэкце Гедыміна да Замкавай гары, дзе Каліноўскі быў пахаваны.
Тацяна Поклад
Радыё Свабода
19 сакавіка 2011