Планы па вытворчасці дэлікатэсаў з мяса бабра ў Беларусі пракаментаваў начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргей Шастакоў.
Агучаныя ў СМІ планы па вытворчасці каўбасы і тушонкі з мяса баброў на беларускіх мясакамбінатах апынуліся некалькі перабольшанымі, хутчэй, гаворка ідзе аб далікатэсным прадукце.
Ці сапраўды мяса баброў увойдзе ў рацыён беларусаў і наколькі сур`ёзныя планы перапрацоўкі грызуноў на каўбасу і тушонку, вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў пацікавіўся ў начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргея Шастакова.
Ці сапраўды мяса баброў увойдзе ў рацыён беларусаў і наколькі сур`ёзныя планы перапрацоўкі грызуноў на каўбасу і тушонку, вядучы радыё Sputnik Беларусь Вячаслаў Шарапаў пацікавіўся ў начальніка аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі Сяргея Шастакова.
"Колькасць у рэспубліцы баброў у цяперашні час складае каля 60 тысяч асобін. Бабры наносяць пэўны ўрон як лясной, так і сельскай гаспадарцы. Пры гэтым зацікаўленасць паляўнічых у гэтых жывёлах у апошнія гады значна ўпала", — паведаміў суразмоўца.
Сяргей Шастакоў адзначыў, што бабёр — гэта такі ж паляўнічы від, як лось, алень і казуля. Гэта жывёла траваедная, ніяк не драпежная. Даследаванні інстытута мяса-малочнай прадукцыі сапраўды пацвердзілі, што ў мясе бабра змяшчаецца шмат карысных рэчываў для арганізма.
"Нашы паляўнічыя гаспадаркі здабываюць парадку 1700 асобін штогод, але гэта не гаворыць аб тым, што ўсе гэтыя асобіны пойдуць на перапрацоўку і нарыхтоўку мясной прадукцыі. Гэта не той аб`ём, якім можна заваліць Захад ці ўсе нашы прылаўкі. Але невялікі сегмент як далікатэсная прадукцыя мае месца быць", — дадаў Шастакоў. Гутарку з аб слухайце на радыё Sputnik Беларусь.
Sputnik, 17 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/100/38479
Текущая дата: 15.11.2024