Пра гэта паведаміла прэс-служба СБУ.
Супрацоўнікі Службы бяспекі канфіскавалі яшчэ пяцьдзясят грузавікоў, скрадзеных у Мінскага аўтамабільнага завода з дапамогай махлярскіх дзеянняў.
Праваахоўнікі сумесна са спецыялістамі МАЗа выявілі машыны, якія знаходзіліся ў вышуку, на некалькіх аўтатранспартных прадпрыемствах Мікалаеўскай вобласці.
СБУ нагадала, што ў 2013 годзе камерцыйная структура заключыла дагавор на пастаўку 150 грузавых аўтамабіляў "МАЗ" і прычэпаў да іх коштам больш за 15 млн долараў ЗША. "Атрыманыя грузавікі дзялкі перапрадалі іншым прадпрыемствам, а сродкі зламыснікі перавялі ў наяўныя з выкарыстаннем падстаўных камерцыйных структур і прысвоілі. У кастрычніку 2016 года супрацоўнікі спецслужбы знайшлі сто грузавікоў "МАЗ" у розных рэгіёнах Украіны", — адзначыла прэс-служба.
Пасля правядзення неабходных працэдур права ўласнасці на аўтамабілі будзе вернутае беларускаму заводу. Працягваецца дасудовае расследаванне ў крымінальнай вытворчасці на падставе ч. 4 арт. 190 Крымінальнага кодэкса Украіны, гаворыцца ў паведамленні СБУ.
Раней СБУ паведамляла, што 18—19 кастрычніка 2016 года аператыўнікі спецслужбы з прыцягненнем спецыялістаў МАЗа правялі шэраг вобшукаў на аўтатранспартных прадпрыемствах Хмяльніцкай, Запарожскай, Мікалаеўскай, Чаркаскай, Кіраваградскай і Чарнігаўскай абласцей. Паводле іх вынікаў канфіскавана больш за 100 грузавікоў "МАЗ", якія знаходзіліся ў вышуку.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 студзеня 2017
Мінск, 23 студзеня 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/100/38512
Текущая дата: 15.11.2024