Белорусский портал в Казахстане

У Брэсце адкрыўся новы завод



У Брэсце адкрыўся новы завод па вытворчасці тэрмапластыка для дарожнай разметкі.

Матэрыял у параўнанні з фарбай больш даўгавечны.

Высокатэхналагічнае абсталяванне закупілі ў Бельгіі, Эстоніі і Даніі. Аналагаў вытворчасці ў СНД і Еўропе няма. Цэлы завод абслугоўваюць усяго 4 чалавекі. Тэхнолаг толькі задае праграму. А ўсю працу выконвае камп`ютар.

Анатоль Ліс, старшыня Брэсцкага аблвыканкама: "У гэтым увесь сэнс - вытворчасць, якая выпускае якасную прадукцыю, канкурэнтаздольную, якая запатрабавана на заходніх рынках. Таксама цэхі на наяўных прадпрыемствах будуць адкрывацца ў розных сферах. Плануем адкрываць завод акумулятараў - гэта прадукцыя, якая не вырабляецца ў СНД. Сёння мы заканчваем наладку цэха па перапрацоўцы сыроваткі і ў пачатку года адкрыем".

Матэрыяламі, вырабленымі ў Брэсце, размечаны дарогі краін СНД, Еўропы, Канады, ЗША, Пакістана і і ншых. Зараз кампанія занялася выпрабаваннем сінтэзу мясцовых смол. Калі іх адпаведнасць будзе пацверджана, у Брэсце з’явіцца яшчэ адзін завод.

Звязда, 28 жніўня 2016

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/106/36736
Текущая дата: 15.11.2024