Белорусский портал в Казахстане

Расіяне ведаюць, што беларускія прадукты маюць высокую якасць, і з радасцю іх купляюць



Аб гэтым на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіў губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз.

Аляксандр Багамаз адзначыў, што сярод паставак Беларусі ў падпарадкаваны яму рэгіён значную долю займаюць прадукты харчавання.

"Яны карыстаюцца вялікім попытам у нашага насельніцтва, таму што яны якасныя. Ды і людзі ведаюць, што тое, што выраблена ў Беларусі, высокай якасці, і з радасцю гэта купляюць", - звярнуў увагу ён.

Губернатар Бранскай вобласці заўважыў, што ў апошнія гады тавараабарот з Беларуссю знізіўся. "Але што сёння дае аптымізм, што радуе: па першым паўгоддзі ён вырас на 7-8 працэнтаў", - канстатаваў Аляксандр Багамаз.

11 жніўня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/107/36561
Текущая дата: 15.11.2024