Белорусский портал в Казахстане

Экспартныя цэны на некаторыя віды мяса і малочнай прадукцыі павышаны ў Беларусі



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Узровень мінімальных экспартных цэн, якія рэкамендуюцца, на некаторыя віды мяса і малочнай прадукцыі павышаны з 15 чэрвеня.

Так, мінімальная рэкамендуемая экспартная цана 1 кг марожанай ялавічыны I-II катэгорыі (мяса каровы) складае цяпер 185 расійскіх рублёў (раней - 180 расійскіх рублёў), 1 кг ахалоджанай ялавічыны (мяса каровы) - 195 расійскіх рублёў (раней - 190 расійскіх рублёў).

Павышаны экспартныя цэны таксама на некаторыя віды малочнай прадукцыі. Напрыклад, кошт 1 кг масла тлустасцю 72,5 працэнта вырас з 205 да 210 расійскіх рублёў, тлустасцю 82,5 працэнта - з 235 да 240 расійскіх рублёў.

15 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/108/35925
Текущая дата: 14.11.2024