Белорусский портал в Казахстане

Карэлія зацікаўлена ў пастаўках ліфтаў і рыбных кармоў з Беларусі



Аб гэтым заявіў кіраўнік Рэспублікі Карэлія Артур Парфенчыкаў у час сустрэчы з міністрам лясной гаспадаркі Аляксандрам Куліком.

"Беларусь - адзін з важных партнёраў Карэліі, таму наладжваем цеснае ўзаемадзеянне. Наш гандлёвы абарот павялічваецца, у прыватнасці расце імпарт з Беларусі. Акрамя таго, у нас ёсць шэраг сумесных важных праектаў", - падкрэсліў кіраўнік Рэспублікі Карэлія.

Сярод гэтых праектаў ён вылучыў ТАА "Амкадор-Анега" па вытворчасці лесанарыхтоўчай тэхнікі. "Мы будзем прадаўжаць узаемадзеянне ў гэтым напрамку. У нас вялікія і адказныя планы", - заявіў Артур Парфенчыкаў.

Сярод нядаўніх важных імпартуемых пазіцый ён вылучыў ліфты і рыбныя камбікармы. Паводле яго слоў, гэта дастаткова значныя пазіцыі для эканомікі Карэліі. Пры гэтым ёй таксама важны кампетэнцыі ў лесапрамысловай галіне і лесааднаўленні.

Кіраўнік Рэспублікі Карэлія дадаў, што ёсць дамоўленасць аб супрацоўніцтве ў сацыяльна-культурнай сферы. "Будзем і ў далейшым развіваць адносіны з Беларуссю, разумеем іх важнасць", - рэзюмаваў ён.

21 снежня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/11/71870
Текущая дата: 18.11.2024