Белорусский портал в Казахстане

Беларуская нафтавая кампанія адкрыла другую АЗС ва Украіне



Другая аўтазаправачная станцыя пад брэндам "БНК-Украіна" ўведзена ў эксплуатацыю ва Украіне, паведамілі ў Беларускай нафтавай кампаніі.

АЗС размешчана ў Кіраваградскай вобласці паблізу горада Галаванеўск на 17-м кіламетры аўтадарогі Ульянаўка — Нікалаеў. Аўтадарога Ульянаўка — Нікалаеў з`яўляецца асноўнай транспартнай магістраллю на напрамку ў Нікалаеўскую і Херсонскую вобласці, а таксама ў Крым. 

Аўтазаправачная станцыя прадастаўляе паслугі па запраўцы аўтамабіляў палівам вытворчасці беларускіх НПЗ (А-98, А-95, А-92 і дызпаліва). 

Як адзначылі спецыялісты, такім чынам ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" сумесна з даччынымі кампаніямі працягваецца рэалізацыя праекта па развіцці сеткі АЗС пад беларускім брэндам на тэрыторыі рынкаў сумежных краін. 

Першая АЗС "БНК-Украіна" знаходзіцца на 451-м км трасы Кіеў — Чоп паблізу горада Броды.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/114/31617
Текущая дата: 01.06.2024