У Навукова-даследчым інстытуце фізіка-хімічных праблем Белдзяржуніверсітэта распрацавана ядомая абгортка для цукерак.
Як паведамляе прэс-служба БДУ, упакоўка ўяўляе сабой поўнасцю біяразлаганую плёнку, якая захоўвае смак, пах і знешні выгляд прадуктаў. Таксама прадугледжана магчымасць увядзення ў яе склад інгрэдыентаў, якія дапаўняюць смакавыя характарыстыкі.
Навуковая распрацоўка выраблена з прыродных харчовых палімераў, "на 100% нетаксічная, біясумяшчальная і поўнасцю разлагаецца ў арганізме чалавека", гаворыцца ў паведамленні.
"Асновай атрымання ядомых плёнак з`яўляецца агульнадаступны кукурузны крухмал, які мае нізкі кошт. Усё гэта стварае магчымасць арганізацыі канкурэнтаздольнай вытворчасці ядомых плёнак у якасці ўпаковачных матэрыялаў", — зазначыў загадчык лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі НДІ ФХП Дзмітрый Грыншпан.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 22 верасня 2015
Мінск, 22 верасня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/116/32731
Текущая дата: 15.11.2024