Пра гэта паведамілі ў прэс-службе дыпмісіі.
Беларуска-малазійскі бізнес-форум адбыўся 2 кастрычніка ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Нацыянальнай гандлёва-прамысловай палаты Малайзіі і прадстаўнікі каля пяцідзесяці найбуйнейшых малазійскіх кампаній.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка адзначыў, што ў гандлёва-эканамічных адносінах Беларусь і Малайзія ўжо дасягнулі нядрэнных вынікаў. Малайзія сярод беларускіх гандлёвых партнёраў з ліку краін АСЕАН па выніках мінулага года выйшла на першае месца: тавараабарот склаў $217,8 млн.
"Беларусь зацікаўлена ў размяшчэнні на сваёй тэрыторыі новых высокатэхналагічных вытворчасцей, - сказаў дыпламат. - Мы стварылі шэраг зон свабоднага гандлю са спрошчаным ільготным рэжымам падаткаабкладання. Пачынае функцыянаванне індустрыяльны парк "Вялікі камень". У нас дзейнічае Парк высокіх тэхналогій. Размяшчэнне вытворчасцей у Беларусі стварае магчымасць інвестарам для свабоднага выхаду на шырокі рынак Еўразійскага эканамічнага саюза".
Ігар Петрышэнка звярнуў увагу ўдзельнікаў форуму на вялікі незадзейнічаны патэнцыял у галіне двухбаковага гандлю, прамысловай кааперацыі, інвестыцыйнага супрацоўніцтва і падкрэсліў існуючую на гэты момант шматпрадстаўленасць беларускіх тавараў на малазійскім рынку.
На форуме адбыліся прэзентацыі Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Беларусі і Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Сваю прадукцыю і прапановы па супрацоўніцтве прадставілі таксама ААТ "Мінскі аўтамабільны завод", "БелАЗ", "Мінскі трактарны завод", "Белспецзнештэхніка", "Белшына".
2 кастрычніка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
2 кастрычніка 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/116/32828
Текущая дата: 15.11.2024