Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Сірыя абмеркавалі перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей



Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

"8 студзеня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Сірыі Аляксандра Панамарова з намеснікам прэм`ер-міністра - міністрам мясцовага кіравання Сірыі Амарам Галявінджы. Бакі абмеркавалі пытанні паставак беларускай грузавой, пасажырскай і дарожна-будаўнічай тэхнікі на сірыйскі рынак, а таксама перспектывы стварэння сумесных зборачных вытворчасцей у Сірыі", - расказалі ў ведамстве.

У МЗС Беларусі дадалі, што былі закрануты пытанні падрыхтоўкі да запланаванага на студзень 2015 года пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі.

Таксама ў міністэрстве расказалі, што 7 студзеня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Пакістане Андрэя Ермаловіча з федэральным міністрам навукі і тэхналогіі Пакістана Танвірам Хусейнам. Бакі разгледзелі пытанні ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Пакістанам у сферы навукі і тэхналогій, абмеркавалі перспектывы стварэння двухбаковай камісіі па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

8 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/117/28904
Текущая дата: 17.05.2024