Аб гэтым заявіў прэм`ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, выступаючы 10 лістапада перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Гэта трэба прымаць да ўвагі як пры аналізе бягучай працы ўрада, так і пры разглядзе прагнозу бюджэту на наступны год, дадаў прэм`ер.
У прыватнасці, Мясніковіч звярнуў увагу на "рэзкае запавольванне эканамічнага росту і глыбокую дэвальвацыю нацыянальных валют" у краінах — асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі. Так, расійскі рубель сёлета дэвальвіраваны на 40%, украінская грыўна — на 70%, казахстанскі тэнге — на 20%.
У выніку, паведаміў кіраўнік урада, экспарт Беларусі ў Расію скараціўся на 5,7%, ва Украіну — на 5,3%, Казахстан — на 3,8%. "Пры гэтым узраслі продажы на рынках дзяржаў, якія не ўваходзяць у СНД. Але яны не могуць перакрыць аб`ёмы традыцыйных рынкаў", — падкрэсліў ён.
Мясніковіч таксама ўказаў на працяг "эскалацыі геапалітычнай напружанасці ў рэгіёне, кардынальнае змяненне рынкаў нафты, што адаб`ецца і на іншых сыравінных рынках". "Гэтыя і іншыя з`явы рэзка павышаюць няпэўнасць і рызыкі прагнознага перыяду", — заявіў прэм`ер-міністр, адзначыўшы, што эканамічная палітыка ў такіх умовах павінна быць "вельмі гнуткай".
Паводле слоў Мясніковіча, урад сумесна з Нацыянальным банкам прапрацаваў сем варыянтаў дзеянняў, якія можна будзе скарыстаць, зыходзячы са знешніх абставінаў.
У сустрэчы з дэпутатамі акрамя Мясніковіча ўдзельнічаюць таксама кіраўнікі міністэрстваў эканомікі, фінансаў і Нацбанка. Чыноўнікі "адкажуць на пытанні парламентарыяў, якія тычацца праектаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, рэспубліканскага бюджэту і Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі на 2015 год", паведаміла сёння раніцай прэс-служба Палаты прадстаўнікоў.
Як паведаміў на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка, у найбліжэйшы час ён мае намер правесці нараду па эканамічных пытаннях, на якой будзе заслухана справаздача ўрада аб працы ў гэтым годзе і разгледжаны асноўныя прагнозныя дакументы на 2015 год. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, нарада адбудзецца ўжо заўтра, 11 лістапада.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 10 лістапада 2014
Мінск, 10 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/118/28118
Текущая дата: 11.11.2024