Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі пачалі вырабляць новую марку легкавых аўтамабіляў



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў.

Падчас урачыстага адкрыцця завода "БЕЛДЖЫ" ў лістападзе 2017 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго мара - вырабляць у Беларусі ўласны легкавы аўтамабіль - ажыццявілася. З гадамі на заводзе істотна вырас узровень лакалізацыі, значна павялічыліся аб`ёмы вытворчасці. Сёння можна з упэўненасцю гаварыць, што беларускі Geely стаў сапраўды народным аўтамабілем.

"Сёння ўжо чарга за Geely. І прыгожыя аўтамабілі знешне, і якасныя. Праўда, я цяпер Пархомчыка са Снапковым душу па поўнай, каб яны (напрамкі) далей развіваліся. Мы ўжо сёння замахнуліся не на 30-40 тыс. аўтамабіляў у год, а на 120 тыс.", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі маюць намер стварыць вытворчасць у супрацоўніцтве з кітайскай "ФАВ Груп". Найбольш вядомы брэнд карпарацыі - легкавы аўтамабіль Hongqi ("Хунці" - перакладаецца як "чырвоны сцяг").

"У бліжэйшы час пакажам народу. Пачалі новую марку аўтамабіляў вырабляць. Вось бачыце, як жыццё павярнулася: аўтамабілі запатрабаваны. І Geely займае першае месца па продажах у Беларусі ўжо. У Расіі моляцца, просяць: "Прадайце". Чэргі з`явіліся. Калі такое было? Гэта сведчыць аб тым, што трэба гэтым займацца. І трэба бачыць перспектывы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

20 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/12/71252
Текущая дата: 18.11.2024