Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ААТ "МАЗ".
У лістападзе 2014 года Мінскі аўтазавод перамог у тэндэры, аб`яўленым унітарным прадпрыемствам "Пасажыраўтатранс" (Санкт-Пецярбург) на пастаўку партыі аўтобусаў.
Як адзначылі на прадпрыемстве, аўтобусы для Санкт-Пецярбурга ўкамплектаваныя такім чынам, каб забяспечыць максімальны ўзровень зручнасці для пасажыраў: устаноўлены несерыйныя пасажырскія сядзенні павышанай камфортнасці, сістэмы клімат-кантролю, шклопакеты з таніраванымі ссоўнымі фортачкамі ўзамен адзінарнага шкла. Адным з асноўных патрабаванняў расійскіх заказчыкаў таксама стала мастацкае афармленне аўтобуса і антыгравійнае пакрыццё. Аўтобусы аснашчаны рухавікамі Mercedes-Benz экалагічнага класа Еўра-5 магутнасцю 286 к. с.
Усе аўтобусы ўжо пачалі працу на пасажырскіх маршрутах Санкт-Пецярбурга.
У межах праграмы аб супрацоўніцтве паміж урадам Санкт-Пецярбурга і ўрадам Беларусі летась было пастаўлена 113 адзінак пасажырскай тэхнікі для гарадскіх і прыгарадных маршрутаў.
Найбліжэйшым часам на выпрабаванні ў Санкт-Пецярбург адправіцца аўтобус "МАЗ-215". Гэта мадэль сёння эксплуатуецца ў Мінску на маршрутах № 1 і 100.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 2 лютага 2015
Мінск, 2 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/121/29414
Текущая дата: 15.11.2024