Белорусский портал в Казахстане

Восем дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах падпісана ў час Дзён Беларусі ў Сібіры



Дні Беларусі ў Сібіры праходзяць з 19 па 23 кастрычніка.

У прысутнасці паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Сібірскай федэральнай акрузе Мікалая Рагожкіна і першага намесніка прэм`ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі падпісана пагадненне паміж адміністрацыяй Алтайскага края Расіі і ўрадам Беларусі аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Пагадненні аб супрацоўніцтве таксама падпісалі дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства Новасібірскай вобласці "АТС" і Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі, Новасібірская і Беларуская гандлёва-прамысловыя палаты, Новасібірскі абласны саюз спажывецкіх таварыстваў і Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў.

Сярод падпісаных дакументаў таксама пратакол паміж Дэпартаментам інфармацыйнай палітыкі адміністрацыі губернатара Новасібірскай вобласці і ўрада Новасібірскай вобласці і Міністэрства інфармацыі Беларусі аб супрацоўніцтве ў сферы рэалізацыі інфармацыйнай палітыкі, мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі, навукі і інавацыйнай палітыкі Новасібірскай вобласці і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Беларусі.

Праграма даволі вялікая і прадугледжвае правядзенне шэрага буйных мерапрыемстваў. Так, 21 кастрычніка ў Новасібірску адкрылася нацыянальная выстаўка Рэспублікі Беларусь з дэманстрацыяй прадукцыі вядучых прадпрыемстваў (ААТ "МТЗ", "МАЗ", "БелАЗ", "Амкадор", "Гомсельмаш", "Гомельдрэў", ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Магілёўліфтмаш" і іншых) і заключэннем кантрактаў па рэалізацыі такой прадукцыі.

Таксама ў гэтыя дні праходзяць круглыя сталы па розных напрамках двухбаковага ўзаемадзеяння, канферэнцыі па навукова-тэхнічным і інавацыйным супрацоўніцтве на базе Сібірскага аддзялення Расійскай акадэміі навук. Напярэдадні адбыўся канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі.

22 кастрычніка 2014, Новасібірск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/122/27831
Текущая дата: 15.11.2024