13—14 лістапада на базе дзяржаўнага бюджэтнага прадпрыемства "Аўтамабільныя дарогі" ў Маскве адбылася буйная выстава-прэзентацыя тэхнікі холдынга "Амкадор".
Як паведамляе пасольства Беларусі ў Расіі, на выставе былі паказаныя ўніверсальныя і франтальныя пагрузчыкі, экскаватары-пагрузчыкі, вібрацыйныя каткі, фрэзерныя машыны, снегапрыбіральная тэхніка, а таксама шырокі спектр навяснога абсталявання для будаўніцтва дарог і прыбірання вуліц вытворчасці "Амкадора".
Для спецыялістаў жыллёва-камунальнай, дарожнай гаспадаркі Масквы быў арганізаваны шэраг прэзентацый беларускай тэхнікі з даваннем інфармацыі аб яе перавагах у параўнанні з замежнымі аналагамі: прыцягальных суадносінах цаны і якасці, развітай сэрвіснай сетцы.
14 лістапада выставу-прэзентацыю наведаў намеснік кіраўніка Дэпартамента жыллёва-камунальнай гаспадаркі і добраўпарадкавання горада Масквы Уладзімір Яфімаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 лістапада 2014
Мінск, 14 лістапада 2014
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/122/28234
Текущая дата: 15.11.2024