Белорусский портал в Казахстане

Летась Беларусь пастаўляла рыбную прадукцыю ў 35 краін свету



Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі намесніца начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і птушкагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Вольга Барэйша.

Як расказала Вольга Барэйша, 2022 год вызначыўся актыўным пашырэннем геаграфіі супрацоўніцтва ў рыбнай галіне.

"Так, у мінулым годзе пастаўкі рыбнай прадукцыі ажыццяўляліся ў 35 краін свету, з іх 25 краін далёкага замежжа і 10 краін СНД. Істотна вырасла геаграфія экспарту па рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. Рыбная прадукцыя пастаўлялася ў 47 рэгіёнаў Расіі, а найбольшыя пастаўкі прыпадаюць на Маскву, Санкт-Пецярбург, Смаленск, Маскоўскую, Ленінградскую, Самарскую вобласці і Краснадарскі край", - расказала яна.

Прадстаўнік Мінсельгасхарча дадала, што ў мінулым годзе прадаўжалася актыўнае развіццё супрацоўніцтва ў рамках саюзных пагадненняў і ЕАЭС.

"2022 год стаў знакавым для пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб супрацоўніцтве ў галіне рыбнай гаспадаркі, якое было падпісана 13 сакавіка 2002 года. Тады пачала работу расійска-беларуская змешаная камісія ў галіне рыбнай гаспадаркі. За 20 гадоў супрацоўніцтва Беларусь і Расія правялі вялікую работу па развіцці дружалюбных добрасуседскіх адносін, у тым ліку інтэграцыйнага ўзаемадзеяння", - рэзюмавала яна.

28 красавіка 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/17/69229
Текущая дата: 19.11.2024