У аэрапорце Абу-Дабі кіраўніка дзяржавы праводзіў віцэ-прэм’ер, міністр унутраных спраў Шэйх Сейф Бен Заід аль-Нахаян.
Падчас візіту ў ААЭ Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам гэтай краіны шэйхам Мухамедам Бен Заідам аль-Нахаянам. Лідары дамовіліся аб супрацоўніцтве па больш чым дзясятку напрамкаў: у сферы гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Акцэнт зроблены і на гуманітарную сферу. Згодна з дамоўленасцямі, у бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе вялікая дэлегацыя спецыялістаў, якія на месцы адпрацуюць канкрэтныя пытанні па пазначаных напрамках узаемадзеяння.
Да гэтага Прэзідэнт наведаў з дзяржаўным візітам Зімбабвэ на поўдні Афрыкі, дзе правёў перамовы з лідарам гэтай краіны Эмерсанам Мнангагвай. Падпісаны шэраг важных двухбаковых дамоўленасцяў, у тым ліку па выніках беларуска-зімбабвійскага бізнес-форуму, які прайшоў у сталічным Харарэ. Кіраўнікі дзяржаў прынялі ўдзел у цырымоніі перадачы беларускай тэхнікі мясцовым аграрыям і далі старт рэалізацыі чарговага этапу праграмы механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ.
«Без Афрыкі не можа быць перспектывы ў свеце наогул. Тут рэсурсы, тут людзі з кожным годам становяцца ўсё больш адукаванымі, сюды ідуць найноўшыя тэхналогіі. Без Афрыкі свет развівацца не можа, — заявіў беларускі лідар. — Без яе не можа быць ніякага планетарнага развіцця. Таму тут усё моцныя гэтага свету: і ЗША, і Кітай, і Расiя, і Вялікабрытанія, увесь Еўрапейскі саюз і гэтак далей. Будучыня за Афрыкай».

«Вы павінны ведаць, што там, у цэнтры Еўропы, ёсць такая краіна — Беларусь, якая заўсёды гатовая падставіць вам плячо ў любой сітуацыі, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Мы вынікі гэтага візіту пакладзем на шалі вагаў свету і прагрэсу».
Звязда, 4 лютага 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/19/68248
Текущая дата: 19.11.2024