Белорусский портал в Казахстане

Беларускія збройнікі зрабілі высокадакладныя снарады для сістэмы "Град"



Паспяховыя выпрабаванні найноўшай распрацоўкі айчыннага ваенна-прамысловага комплексу пацвердзілі, што выкарыстанне боепрыпасаў дасць магчымасць знізіць іх расход дзякуючы дакладнасці.

Беларускае прадпрыемства вырабіла высокадакладныя боепрыпасы для рэактыўнай сістэмы залпавага агню "Град", паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.

Збройнікі разам з вайскоўцамі правялі эксперыментальныя пускі рэактыўных снарадаў калібру 122 мм, аснашчаныя блокам высокадакладнага навядзення з далёкасцю палёту да 20 км.

"Гэты блок у перспектыве можа быць устаноўлены на рэактыўных снарадах з далёкасцю палёту да 40 км", - адзначылі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама.

Спецыялісты лічаць, што мадэрнізацыя боепрыпасаў для РСЗА "Град" дасць магчымасць знізіць расход боекамплекта для паражэння пастаўленых цэлей.

Раней беларускія збройнікі паведамлі, што мадэрнізавалі чарговую партыю баявых машын БМ-21 "Град" да ўзроўню БМ-21Б "БелГрад". Тэхніка паспяхова прайшла прыёмачныя выпрабаванні і ўжо гатова да перадачы ў войскі.

Мінск, 13 верасня 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/2/75230
Текущая дата: 18.11.2024