Мінскі трактарны завод прадставіць два беспілотнікі на выставе «Беларусь інтэлектуальная» — BELARUS 3523i і КФУ-МТЗ-112.
Першы МТЗ ствараўся сумесна з навукоўцамі Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі, другі — пры садзейнічанні Інстытута вылічальнай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Казанскага федэральнага ўніверсітэта і ТАА «ТПК МТЗ-Татарстан».
Мінскі трактарны завод працягне працаваць у напрамку развіцця беспілотнай тэхнікі сумесна з беларускімі і расійскімі навукоўцамі. «Цяпер навука стварае для трактара тэхнічны інтэлект. Электронная сістэма кіравання дазволіць максімальна эфектыўна выкарыстоўваць яго для выканання сельскагаспадарчых работ у любы час сутак. Акрамя таго, адзін аператар зможа адразу кіраваць паркам аўтаномнай тэхнікі», — адзначыў галоўны канструктар ААТ «МТЗ» Мікалай Зязетка.
Выстава навукова-тэхнічных дасягненняў «Беларусь інтэлектуальная» адкрыецца сёння на базе Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа». Для наведвальнікаў вольны ўваход на выставу 21-22 студзеня з 10.00 да 17.30.
Мінскі трактарны завод — адзін з найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ў свеце. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэляў трактароў у больш чым 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі валодаюць шырокімі магчымасцямі агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічнаму абслугоўванню выпускаемай тэхнікі.
Звязда, 20 студденя 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/20/68054
Текущая дата: 19.11.2024