Дзесяць 220-тонных БЕЛАЗаў у бліжэйшы час паступяць на Каўдорскі ГАК, паведамілі на Беларускім аўтазаводзе.
Першыя чатыры самазвалы ўжо прыбылі на камбінат і знаходзяцца ў стадыі паэтапнай зборкі і перадпускавых выпрабаванняў. Да канца студзеня ўсе яны будуць запушчаны ў эксплуатацыю, а на працягу першага паўгоддзя будуць сабраны і выпушчаны на лінію яшчэ шэсць машын.
Паводле інвестыцыйнага праекта абнаўлення горнай тэхнікі, Каўдорскі ГАК ужо запусціў дзесяць 136-тонных самазвалаў. Усяго трэба будзе запусціць у работу дваццаць адзінак новай тэхнікі.
ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар`ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар`ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар`ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.
20 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
20 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/20/68058
Текущая дата: 19.11.2024