Белорусский портал в Казахстане

Прампрадпрыемствы Беларусі падпісалі ў Зімбабвэ пакет дакументаў па супрацоўніцтве



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.

Пакет дакументаў па супрацоўніцтве прамысловых прадпрыемстваў Беларусі падпісаны на беларуска-зімбабвійскім бізнес-форуме ў сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ ў рамках дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. 

У мэтах развіцця супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі падпісаны мемарандумы і пагадненні аб супрацоўніцтве паміж афіцыйным дылерам - кампаніяй AFTRADE DMCC і ААТ "Лідсельмаш", ААТ "Гомсельмаш", ААТ "Бабруйскаграмаш" і ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод" у сферы рэалізацыі прадукцыі ў Зімбабвэ. Таксама падпісаны мемарандум аб стратэгічным партнёрстве паміж ААТ "МТЗ" і AFTRADE DMCC у рамках пашырэння тэхнікі BELARUS на рынку Зімбабвэ.

У сталіцы Зімбабвэ горадзе Харарэ напярэдадні дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пачаў работу беларуска-зімбабвійскі бізнес-форум.

Важным уяўляецца падпісанне мемарандума аб намерах паміж ААТ "БЕЛАЗ", SOHRA Overseas FZE і кампаніяй па здабычы алмазаў Zimbabwe Consolidated Diamond Company Pvt Ltd з мэтай рэалізацыі дамоўленасцей у частцы паставак беларускай тэхнікі і абсталявання для горназдабыўной прамысловасці Зімбабвэ.

Акрамя таго, Саюз некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў) Рэспублікі Беларусь" і Канфедэрацыя прамыслоўцаў Рэспублікі Зімбабвэ падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні.

Падпісанне дакумента адбылося на беларуска-зімбабвійскім бізнес-форуме ў Харарэ, які праходзіць напярэдадні дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў Зімбабвэ.
У рамках форуму прайшлі В2В перагаворы з бізнес-коламі Зімбабвэ. Зімбабвійскія партнёры выказалі вялікі інтарэс да тэхнікі беларускай вытворчасці.

Цяпер Афрыка - рэгіён, які актыўна развіваецца і ўяўляе вялікі інтарэс для сусветнай бізнес-супольнасці. Для беларускай прамысловасці афрыканскі рынак з`яўляецца адным з перспектыўных для паставак сваёй прадукцыі. Так, за перыяд студзень-лістапад 2022 года экспарт прадукцыі прадпрыемстваў Мінпрама на афрыканскі кантынент вырас больш як у 1,5 раза.

"У адносінах з Зімбабвэ створаны спрыяльныя ўмовы і перадумовы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў доўгатэрміновай перспектыве. Гэтаму вельмі садзейнічаюць афіцыйныя і рабочыя візіты, у тым ліку на вышэйшым узроўні. Вялікай папулярнасцю карыстаецца сельскагаспадарчая тэхніка беларускай вытворчасці, якая зарэкамендавала сябе самым найлепшым чынам у афрыканскіх спажыўцоў, якія адзначаюць высокую якасць беларускіх трактароў і іншай сельгастэхнікі. Упэўнены, што шырокі спектр беларускіх тавараў сельгасмашынабудавання будзе і ў далейшым запатрабаваны на рынку Зімбабвэ і дасць магчымасць істотна павялічыць эфектыўнасць сельскай гаспадаркі ў гэтай краіне", - адзначыў міністр прамысловасці Аляксандр Рагожнік.

30 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/20/68195
Текущая дата: 19.11.2024