Аб гэтым расказаў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.
"Лепшыя за натаўскія!" Беларусь перадала расійскім ваенным буйную партыю індывідуальных аптэчак
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 студзеня наведаў Абуз-Лясноўскі палігон. Тут размешчана расійская частка сумеснай рэгіянальнай групоўкі войскаў. На палігоне Прэзідэнт заслухаў даклад аб завяршэнні баявога зладжвання яе часцей і злучэнняў.
"Прэзідэнт пагутарыў з ваеннаслужачымі Расійскай Федэрацыі, павіншаваў іх з каляднымі святамі. Ім былі ўручаны індывідуальныя медыцынскія аптэчкі, якія распрацаваны выключна на беларускіх прадпрыемствах і ўкамплектаваны беларускім складнікам", - сказаў Аляксандр Вальфовіч.
На палігоне Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі дасканала вывучылі розныя варыянты індывідуальных медыцынскіх аптэчак: натаўскія, польскія, украінскія, расійскія. Аказалася, што аптэчкі заходняга ўзору больш практычныя. Таму медыкам і ваенным было даручана зрабіць якасную беларускую аптэчку. Адпаведная задача была пастаўлена ім Прэзідэнтам на гэтым жа палігоне, але ў кастрычніку 2022 года, калі ён азнаёміўся з айчыннымі распрацоўкамі ваенна-прамысловага комплексу.
"І вось яны за пару месяцаў зрабілі аптэчку, якая лепшая за натаўскую. У баі гэта жыццё чалавека. Трэба, каб у хлопцаў было пад рукой неабходнае. Далей удасканальваемся", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
6 студзеня 2023, Баранавічы
БЕЛТА
6 студзеня 2023, Баранавічы
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/21/67823
Текущая дата: 19.11.2024