Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па развіцці аграпрамысловага комплексу Гомельскай вобласці.
"Мы пастаянна гаворым пра важнасць харчовай бяспекі і сельскагаспадарчай галіны. Магчыма, камусьці гэта ўжо нагнала аскому. Але ў тым, што мы мелі рацыю, зрабіўшы стаўку на вытворчасць прадуктаў харчавання, пераканаліся і ў Беларусі, і за яе межамі, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У гэтым годзе ўся наша краіна ўпрэглася, як я гавару, закасаўшы рукавы і выдала дастойны вынік".
Прэзідэнт нагадаў, што гэтымі днямі прыняў удзел у саміце АДКБ, які адбыўся ў Арменіі. На пасяджэнні кіраўнікі дзяржаў у першую чаргу абмяркоўвалі ваенна-палітычнае супрацоўніцтва. "Без пытанняў харчовай бяспекі ніводнага выступлення. Усе кіраўнікі дзяржаў гаварылі менавіта аб гэтым. Гэта сведчыць аб тым, што ў свеце вельмі сур`ёзная сітуацыя з прадуктамі харчавання. І ўсё гэта будзе нарастаць. Каму гэта выгадна, хто выгадаатрымальнікі, вам таксама тлумачыць не трэба, вы гэта цудоўна разумееце", - заўважыў беларускі лідар.
25 лістапада 2022, Гомель
БЕЛТА
25 лістапада 2022, Гомель
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/23/67169
Текущая дата: 19.11.2024