Белорусский портал в Казахстане

Афрыканскі Бенін зацікаўлены ў пастаўках беларускай малочнай прадукцыі



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло правёў рабочую сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беніна ў Расіі і па сумяшчальніцтве ў Беларусі Акамбі Андрэ Акунлола-Біау.

"Бенін вырабляе бавоўну, кукурузу, манга, кеш`ю. Краіна зацікаўлена ў павелічэнні сваёй вытворчасці і набыцці беларускай малочнай прадукцыі. З гэтай мэтай разгледжана пытанне перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва і кансультавання беларускім бокам у галіне сельскай гаспадаркі", - адзначылі ў прэс-службе.

На сустрэчы бакі разгледзелі ўдзел бенінскай дэлегацыі ў выстаўцы "Прадэкспа-2022", у рамках якой госці змогуць азнаёміцца з хвалюючымі іх пытаннямі беларускага АПК, пасля чаго прадоўжыць перагаворы.

29 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/24/66641
Текущая дата: 19.11.2024