Мінсельгасхарч змяніў гранічныя мінімальныя цэны на тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта рэгламентуецца пастановай ведамства нумар 87 ад 26 жніўня 2022 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Мінімальны кошт сухіх малака і вяршкоў, што рэалізуюцца ў Расію, зніжаны да 190 расійскіх рублёў за кг (раней - 210 расійскіх рублёў (пры тлустасці не больш як 1,5 працэнта) і 310 расійскіх рублёў (пры тлустасці больш як 1,5 працэнта). Таксама паніжана цана на малако і вяршкі з колькасцю тлушчу не больш як 1,5 працэнта пры экспарце ў Кітай з $3,3 за кг да $3,1 за кг.
Павысіўся кошт сметанковага масла пры рэалізацыі ў краіны па-за СНД (акрамя Грузіі) з $5,9 да $6,1 за кг.
Пастанова ўступае ў сілу з моманту яе апублікавання.
29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Пастанова ўступае ў сілу з моманту яе апублікавання.
29 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/25/66319
Текущая дата: 19.11.2024