Белорусский портал в Казахстане

Мінскі мотавелазавод плануе павялічыць лакалізацыю да 80-90 працэнтаў. Тлумачым якім чынам



Мінскі мотавелазавод плануе павялічыць лакалізацыю да 80-90 працэнтаў. Аб гэтым паведаміла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Наталля Качанава як упаўнаважаная Прэзідэнта па Мінску займаецца праблемнымі пытаннямі ў сталіцы. Напрыклад, на яе кантролі сітацыя з даўгабудамі і функцыянаваннем асобных прадпрыемстваў. Так, пры наведванні мотавелазавода Аляксандр Лукашэнка паставіў кіраўніцтву прадпрыемства задачу выйсці на больш высокі ўзровень лакалізацыі.

"У нас ужо ёсць рэзультаты ў гэтай рабоце. Калі ўсё складзецца паспяхова, 18 прадпрыемстваў будуць выпускаць камплектуючыя для гэтага віду прадукцыі (матацыклаў.). Па роварах гэта 12 прадпрыемстваў. З імі адбылася сустрэча, і сёння яны актыўна займаюцца гэтымі пытаннямі. Мы лічым, што калі ўсё складзецца ўдала і нашы прадпрыемствы пачнуць выпускаць гэтыя камплектуючыя (а гэта будзе менавіта так, таму што яны далі сваё пацвярджэнне), то гэта будзе каля 80-90 працэнтаў лакалізацыі ў выпуску гэтай прадукцыі", - сказала Наталля Качанава.

Як паведамлялася, 15 жніўня Прэзідэнт азнаёміўся з работай Мінскага мотавелазавода. На прадпрыемстве яму далажылі аб пашырэнні наменклатуры выпускаемых вырабаў і перспектывах развіцця вытворчасці ў новых умовах.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што многія камплектуючыя цяпер закупляюцца за мяжой, і падкрэсліў, што трэба імкнуцца да таго, каб рабіць сваё. Напрыклад, па асобных вырабах лакалізацыя толькі амаль 20 працэнтаў, а ва ўмовах цяперашняй сітуацыі ў свеце, санкцыйнага націску такі падыход нясе ў сабе пэўныя рызыкі.

"Мы павінны рабіць сваё! - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Тое, што завёз запчасткі, сабраў тут... Гэта добра з кітайцамі (камплектуючыя мотавелазавод закупляе ў Кітаі.) у нас добрыя адносіны. Гэта павінна быць сваё, наколькі магчыма. І так па ўсіх матацыклах і роварах".

8 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/25/66395
Текущая дата: 19.11.2024