Белорусский портал в Казахстане

Маштабная выстава беларускіх тавараў пройдзе ў Таджыкістане



У Душанбэ 11—12 кастрычніка адбудуцца знакавыя дзелавыя падзеі з удзелам бізнесу Беларусі — экспазіцыя Made іn Belarus, а таксама Таджыкска-Беларускі бізнес-форум.

Мерапрыемствы пройдуць на тэрыторыі гатэля Hyatt Regency Dushanbe. У Таджыкістан прыбудзе беларуская дэлегацыя: прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, кіраўнікі кампаній, профільныя эксперты.

На выставе будуць прадстаўлены такія галіны, як харчовая прамысловасць, сельская гаспадарка, машынабудаванне, будаўніцтва, дрэваапрацоўка, ахова здароўя, фармацэўтыка, нафтахімія, навука і адукацыя. Агульная плошча складзе больш за дзвесце квадратных метраў. Удзел у экспазіцыі Made іn Belarus на гэты момант пацвердзілі «Белкамунмаш», «Белшына», Беларускі металургічны завод, «Гомсельмаш», Гродзенскі мясакамбінат, Мінскі маторны завод, Мінскі трактарны завод і іншыя прадпрыемствы.

У праграме бізнес-форуму — шэраг дзелавых мерапрыемстваў: прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу і прадпрыемстваў, цырымонія падпісання дакументаў, двухбаковыя перагаворы. Акрамя таго, беларуская дэлегацыя наведае шэраг буйных кампаній Таджыкістана.

Арганізатарам бізнес-форуму ад Беларусі выступае Беларуская гандлёва-прамысловая палата. Выстава і форум праводзяцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан.

Звязда, 9 верасня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/25/66416
Текущая дата: 19.11.2024