Белорусский портал в Казахстане

"Павінны карыстацца сваім!" Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад сельгаспрадпрыемстваў пераходзіць на беларускую тэхніку



Беларускія сельгаспрадпрыемствы павінны карыстацца пераважна айчыннай тэхнікай. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі падчас паездкі ў Пружанскі раён.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што цяпер адна з важнейшых задач - адысці ад імпарту. "Аж да таго, каб вызначаць: дазваляю купіць камбайн, дазваляю купіць сеялку. Астатняе - беларускае, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Інакш у адваротным выпадку мы ніколі не забяспечым загрузку сваіх прадпрыемстваў".

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што і вытворцам тэхнікі трэба забяспечваць гарантыйнае абслугоўванне машын хаця б на працягу трох гадоў.

"Павінны карыстацца сваім. Няхай недзе недацягваем да сусветных узораў. Але гэта ж наша тэхніка. Таму трэба на сваім - імпартазамяшчэнне. Трэба на сваё, на сваё, на сваё! І імпартазамяшчэнне!" - яшчэ раз падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

19 жніўня 2022, Пружанскі раён
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/26/66135
Текущая дата: 19.11.2024