Белорусский портал в Казахстане

За першае паўгоддзе рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест» экспартавалі прадукцыі на $714 млн



За першае паўгоддзе рэзідэнты СЭЗ «Гроднаінвест» экспартавалі прадукцыі на больш чым $714 млн. Як распавялі ў СЭЗ, станоўчае сальда ад знешняга гандлю склала $229 млн.

Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны экспартавалі ў 54 краіны свету прадукцыю дрэваапрацоўкі і мэблевай вытворчасці, хімічнай прамысловасці, машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і аграпрамысловага комплексу.

Удзельная вага экспарту ў агульным аб’ёме прадукцыі СЭЗ «Гроднаінвест» у студзені — чэрвені 2022 года вырасла на два працэнтныя пункты ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года. Ён склаў 69%. Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны забяспечылі больш за 46% усяго экспарту тавараў Гродзенскага рэгіёна.

Звязда, 24 жніўня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/26/66229
Текущая дата: 19.11.2024