Белорусский портал в Казахстане

Дэфіцыту прадуктаў харчавання на беларускім рынку не будзе



Аб гэтым міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло расказаў у інтэрв’ю часопісу «Экономика Беларуси».

«Для задаволення ўнутраных патрэбнасцей пераважна за кошт уласных рэсурсаў склаўся дастатковы ўзровень самазабеспячэння па такіх важнейшых таварных пазіцыях, як малако і мяса, збожжа і бульба, цукар і алей», — адзначыў міністр.

Узровень самазабеспячэння малаком складае 256 працэнтаў, мясам — 135 працэнтаў, яйкам — 126 працэнтаў, збожжам — 107,5 працэнта, бульбай — 100,4 працэнта, агароднінай — 101,9 працэнта, цукрам — 176 працэнтаў, алеем — 232 працэнты.

«Па гэтых катэгорыях прадуктаў ёсць істотны прафіцыт. Значыць, наша краіна стала не проста гарантам забеспячэння ўласнай харчовай бяспекі, але і экспартаарыентаванай рэспублікай», — падкрэсліў Ігар Брыло.

Міністр расказаў, што ў нас удзельная вага харчовых тавараў айчыннай вытворчасці ў агульным аб’ёме продажу тавараў на ўнутраным рынку вельмі вялікая і па многіх пазіцыях практычна на ўзроўні 100 працэнтаў.

Напрыклад, за студзень-сакавік гэтага года яна склала: мяса і мясныя прадукты 99,6 працэнта, у тым ліку свініна 99,99 працэнта, ялавічына 99,7 працэнта, мяса птушкі 99,3 працэнта, харчовыя субпрадукты 99,8 працэнта, кансервы з мяса і субпрадуктаў 99 працэнтаў, сыры 92,6 працэнта, масла сметанковае 99,95 працэнта, яйка 100 працэнтаў, мука 87,5 працэнта, макаронныя вырабы 66,8 працэнта, бульба 98,2 працэнта, буракі 94,3 працэнта, морква 99,6 працэнта, цыбуля рэпчатая 83,7 працэнта, цукар 99,7 працэнта.

Пры гэтым да 2025 года прагназуецца павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці збожжа да 10 млн т, бульбы — 6 млн т, агародніны — 1,9 млн т, малака — 9,2 млн т, жывёлы і птушкі — 2 млн т. І пры дастатковай забяспечанасці ўнутранага рынку прырост вытворчасці будзе накіраваны на павелічэнне экспарту. Гэта дасць магчымасць атрымаць дадатковую суму валютнай выручкі без урону для спажывецкага попыту рэспублікі.

За апошнія гады дасягнуты істотныя вынікі ў вытворчасці харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, якія далі магчымасць гарантаваць выкананне асноўных крытэрыяў харчовай бяспекі. Расце вытворчы патэнцыял АПК, пашыраецца экспарт тавараў.

«Мы забяспечаны практычна ўсімі прадуктамі харчавання і маем пэўную незалежнасць ад імпарту», — дадаў Ігар Брыло.

Згодна з рэйтынгам краін па харчовай бяспецы, Беларусь паднялася з 36-га на 23-е месца сярод 113 дзяржаў. Пры гэтым суседка Расія — на 24-м месцы, Польшча — 25-м, Іспанія — 26-м, Казахстан — 32-м, Венгрыя — 36-м месцы.

Звязда, 4 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/28/65629
Текущая дата: 19.11.2024