Белорусский портал в Казахстане

БЕЛАЗ нарошчвае экспартны патэнцыял у Афрыцы



Беларускі аўтамабільны завод нарошчвае экспартны патэнцыял у Афрыцы. На прадпрыемстве паведамілі – у Каіры працуе афіцыйны прадстаўнік БЕЛАЗа, які рэалізуе кар’ерную тэхніку і запчасткі да яе.

У 2021 годзе на адзін з золатаздабывальных кар’ераў Егіпта былі пастаўлены два 45-тонныя беларускія самазвалы. Машыны ў трапічнай камплектацыі цалкам адаптаваныя да мясцовых умоў і за гэты час добра зарэкамендавалі сябе.

У выніку спажывец выказаў намер павысіць грузападымальнасць тэхнікі і павялічыць колькасць самазвалаў БЕЛАЗ на сваіх кар’ерах.

Звязда, 27 ліпеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/3/74809
Текущая дата: 18.11.2024