Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе холдынгу.
Кіраўнікі дывізіёна «Будаўнічыя машыны» і прадстаўнікі ТАА «ЭКСАМ» — афіцыйнага дыстрыб’ютара холдынгу «АМКАДОР» па Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе Расіі правялі прэзентацыю тэхнікі «АМКАДОР» для прадстаўнікоў падрадных аўтадарожных і камунальных арганізацый Валагодскай вобласці.
Як адзначылі ў прэс-службе, удзельнікам мерапрыемства прадастаўлена інфармацыя аб холдынгу, мадэльным шэрагу машын для будаўніцтва і ўтрымання аўтамабільных дарог, а таксама аб умовах іх набыцця.
____________________________________________
ААТ «АМКАДОР» — кіруючая кампанія холдынгу створана ў 1927 годзе. Прадпрыемства вырабляе больш як 125 мадэлей і мадыфікацый тэхнікі без уліку варыянтаў апцыянальных камплектацый машын. Колькасць супрацоўнікаў перавышае 6 тыс. Усе прадпрыемствы холдынгу інтэграваны ў адзіны тэхналагічны ланцуг. Кожны ўдзельнік машын, вузлоў і агрэгатаў.У кампаніі стала распрацоўваюць новыя мадэлі тэхнікі і ўдасканальваюць існыя.
Звязда, 29 студзеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/33/63200
Текущая дата: 19.11.2024