Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў расказаў 16-га лютага перад падагульняючым пасяджэннем калегіі МАРГ, якія меры будуць прымацца для стабілізацыі цэн на ўнутраным рынку.
"Галоўная асаблівасць мінулага года - так званая імпартная інфляцыя. Рэкордныя паказчыкі па інфляцыі адзначаны ў краінах-суседзях, у нашых гандлёва-эканамічных партнёраў. Мы ўвозім сыравіну для сваёй вытворчасці, камплектуючыя, тавары крытычнага імпарту. Вядома, гэта разагравае нашу ўнутраную інфляцыю, паколькі расце сабекошт прадукцыі ў нашых таваравытворцаў, якія выкарыстоўваюць імпартную сыравіну. Таму ў бягучым годзе нам неабходна будзе праводзіць работу па зніжэнні сабекошту", - сказаў Аляксей Багданаў.
Паводле яго слоў, такая работа ўключае барацьбу на конкурсных працэдурах за больш нізкі кошт тавару, які набываецца, аптымізацыю бізнес-працэсаў на кожным прадпрыемстве. "Мы павінны будзем больш насычаць нашы паліцы айчыннай прадукцыяй, якая апрыёры будзе таннейшай за імпартную", - адзначыў міністр.
Акрамя таго, у планах прыняць шэраг нарматыўных прававых актаў. "У іх ліку ўказ, які знаходзіцца на ўзгадненні ў органах дзяржкіравання. У гэтым праекце дакумента мы сістэматызуем сістэму дзяржрэгулявання, аптымізуем некаторыя віды дзяржаўных закупак", - дадаў Аляксей Багданаў.
"Гэтыя меры, якія будуць прымацца сумесна з органамі дзяржкіравання, аблвыканкамамі, павінны прывесці да стабілізацыі цэн, на якія ўплывае менавіта "імпартная" інфляцыя", - рэзюмаваў міністр.
16 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
16 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/33/63502
Текущая дата: 19.11.2024