Экспарт беларускіх харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны за студзень - кастрычнік 2021 года вырас на 14,1 працэнта, за мяжу пастаўлена тавараў на суму каля $5,4 млрд, паведамляе Telegram-канал Мінсельгасхарча.
"Беларускія прадукты харчавання ў студзені - кастрычніку пастаўляліся ў 106 краін. Павелічэнне паставак назіралася практычна па ўсіх рэгіёнах. Экспарт у краіны СНД, уключаючы Расійскую Федэрацыю, павялічыўся на 10,4 працэнта, у краіны Азіі і Акіяніі - на 33,4 працэнта, ЕС - на 41,4 працэнта, Амерыкі і Карыбскага басейна - на 56,5 працэнта, краіны Афрыкі - на 9,7 працэнта. Экспарт прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку вырас на 32,9 працэнта. У цэлым пастаўкі ў краіны далёкага замежжа ў параўнанні з адпаведным перыядам 2020 года павялічыліся на 38,3 працэнта", - расказалі ў Мінсельгасхарчы.
Экспарт малака і малакапрадуктаў вырас на 8,9 працэнта, ялавічыны - на 16,5 працэнта, каўбасных вырабаў - на 34 працэнты, рыбы і рыбнай прадукцыі - на 25,2 працэнта, яек - на 35,8 працэнта, бульбы - на 57 працэнтаў, алею рапсавага - на 79,3 працэнта.
7 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
7 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/35/62089
Текущая дата: 19.11.2024