Белорусский портал в Казахстане

Захад - не ключавое звяно ў экспартнай стратэгіі Беларусі



Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў дырэктар Інстытута магістарскай падрыхтоўкі БДЭУ кандыдат гістарычных навук, палітолаг Аляксей Бяляеў, каменціруючы меры Беларусі ў адказ на ўвядзенне чарговага пакета заходніх санкцый.

"Сёння размова сапраўды ідзе аб тым, каб імпартазамяшчэннем знайсці ў першую чаргу для заходніх тавараў аналагі на, скажам адкрыта, вялікім рынку, які прадстаўляюць рынкі Азіі, краін Афрыкі", - сказаў Аляксей Бяляеў.

Палітолаг падкрэсліў: Беларусь паслядоўна праводзіла палітыку, выбудоўваючы адносіны з краінамі далёкай дугі. "Адносіны дружбы і партнёрства з азіяцкім рэгіёнам у першую чаргу праз нашага вялікага сябра і партнёра КНР. У нас ёсць усе падставы лічыць, што мы знойдзем там тое, што не хочуць або не могуць нам даць на Захадзе", - дадаў ён.

7 снежня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/35/62103
Текущая дата: 19.11.2024