Белорусский портал в Казахстане

Беларусь аднавіла пастаўкі электраэнергіі ў Украіну



Беларусь з 21 лістапада аднавіла пастаўкі электраэнергіі ва Украіну, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

«Экспарт ажыццяўляецца ў адпаведнасці з падпісаным на лістапад кантрактам», — сказалі ў прэс-службе.

Раней паведамлялася аб спыненні паставак электраэнергіі ва Украіну ў адпаведнасці з устаноўленым парадкам узаемадзеяння ў рамках кантрактных адносін. Магчымасць далейшага ажыццяўлення паставак электраэнергіі ва Украіну разглядалася беларускім бокам з улікам тэхнічных магчымасцяў.

Звязда, 21 лістапада 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/36/61678
Текущая дата: 19.11.2024