Белорусский портал в Казахстане

Дзяржкамваенпрам: ААЭ лічаць беларускіх збройнікаў надзейным партнёрам



Аб`яднаныя Арабскія Эміраты лічаць беларускіх збройнікаў надзейным партнёрам, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама па выніках перагавораў беларускай дэлегацыі на выстаўцы Dubai Airshow.

Другі дзень выстаўкі пачаўся з сустрэчы старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Дзмітрыя Пантуса з дзяржаўным міністрам па пытаннях абароны Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў Махамедам бін Ахмедам аль-Бавардзі. Яны абмеркавалі бягучы стан ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і падкрэслілі важнасць яго далейшага развіцця, перш за ўсё ў галіне сумеснай распрацоўкі і стварэння сучасных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі. Эмірацкі бок адзначыў, што Беларусь заўсёды была і застаецца надзейным партнёрам у ваенна-тэхнічнай сферы.

Таксама Дзмітрый Пантус правёў перагаворы з начальнікам Генеральнага штаба Каралеўства Саудаўская Аравія генерал-палкоўнікам авіяцыі Фаядам бін Хамідам ар-Рувейлі. "На сустрэчы бакі дэталёва абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва. Акрамя таго, кіраўнік саудаўскай дэлегацыі азнаёміўся з экспазіцыяй, прадстаўленай на

Нацыянальным стэндзе Беларусі, і даў высокую ацэнку прадукцыі, выпускаемай беларускімі прадпрыемствамі", - адзначылі ў ДВПК.

15 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/37/61500
Текущая дата: 19.11.2024