Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна.
"Белдзяржхарчпрам" рэалізуе інвестыцыйныя праекты па тэхнічным пераўзбраенні і мадэрнізацыі прадпрыемстваў кандытарскай галіны ў адпаведнасці з праграмай па імпартазамяшчэнні,
На ААТ "Чырвоны харчавік" вядзецца работа па стварэнні вытворчасці цукровых кандытарскіх вырабаў: базавых відаў мармеладу - на жэлаціне, пекціне, агары і карагінане, а таксама інавацыйнай прадукцыі - мармеладу з вітамінамі і дыябетычнага для людзей, якія аддаюць перавагу нізкавугляводным прадуктам харчавання. Поўнасцю рэалізаваць праект і выйсці на прамысловыя аб`ёмы выпуску мяккіх жавальных цукерак з вадкай начынкай плануецца ў пачатку 2022 года.
"Кандытарскімі прадпрыемствамі канцэрна асвоены выпуск жавальнага мармеладу і фруктовых батончыкаў з дабаўленнем гідралізаванага калагену. Новыя віды навукаёмістай інавацыйнай прадукцыі характарызуюцца павялічаным утрыманнем бялку ў параўнанні з традыцыйнымі вырабамі і могуць быць рэкамендаваны для харчавання людзей, якія маюць інтэнсіўныя фізічныя нагрузкі, і тых, хто прытрымліваецца здаровага харчавання", - расказаў старшыня "Белдзяржхарчпрама" Анатоль Бубен.
На аснове распрацовак вучоных НАН Беларусі па харчаванні тэхнолагі СП ААТ "Спартак" асвоілі выпуск імпартазамяшчальных відаў батончыкаў, абагачаных фруктовымі дабаўкамі, у тым ліку прыдатных для дзіцячага харчавання. На УП "Чырвоны харчавік - Слаўгарад" запушчаны вытворчы ўчастак па разліву мёду са штогадовым аб`ёмам перапрацоўкі да 300 т. Якасную сыравіну прадпрыемства атрымлівае з уласнага пчальніка.
На ААТ "Чырвоны Мазыранін" была ўстаноўлена лінія па вытворчасці пасцілы і шматслойных мармеладаў, на ААТ "Кандытарская фабрыка "Слодыч" - лінія здобнага пячэння. На СП ААТ "Спартак" запушчаны лініі па вытворчасці вафельных цукерак і батончыкаў з упаковачным абсталяваннем. Таксама рэалізаваны праект па стварэнні лініі глазураванага зефіру на ААТ "Чырвоны харчавік" і лініі па вытворчасці шакаладных вырабаў метадам халоднай штампоўкі ў СААТ "Камунарка".
"На рынку кандытарскіх вырабаў сёння пераважаюць тры тэндэнцыі - больш натуральнага, карыснага і арыгінальнага. Мерапрыемствы па мадэрнізацыі далі магчымасць нам значна палепшыць якасць і асартымент выпускаемай прадукцыі, знізіць затраты на яе вытворчасць і павысіць канкурэнтаздольнасць", - адзначыў кіраўнік канцэрна.
3 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/39/60362
Текущая дата: 19.11.2024