Белорусский портал в Казахстане

БелАЗ падпісаў дагаворы на пастаўку 128 кар’ерных самазвалаў



А гэтым паведамляецца на сайце прадпрыемства.

Пастаўка 128 самазвалаў грузападымальнасцю ад 55 да 220 тон на агульную суму больш за 260 млн даляраў — такі феерычны вынік другога дня выставы «Вугаль Расіі і Майнинг» (Кемераўская вобласць), у якой прымаюць удзел БелАЗ, Гандлёвы Дом «БелАЗ» і афіцыйны дылер у рэгіёне — кампанія «БелАЗ-24».

У рамках другога дня выставы БелАЗ таксама падпісаў пагадненне з кампаніяй «ТЕХНОЭКО» аб пастаўках абсталявання для аснашчэння кар’ерных самазвалаў газадызельнымі рухавікамі з наступным іх сэрвісным абслугоўваннем у эксплуатацыі.

У трэці дзень выставы будзе праведзена прэзентацыя прадукцыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад холдынгу «БелАЗ-Холдынг», а таксама Круглы стол па комплексным рашэнням для горназдабыўной галіны.

Звязда, 6 чэрвеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/40/59643
Текущая дата: 19.11.2024