Аб гэтым паведамляе сайт прадпрыемства.
У сакавіку на ўкраінскім рынку быў усплёск продажаў грузавой аўтатэхнікі поўнай масай больш за 3,5 т. Так, паводле даных AUTO-Consulting, за першы месяц вясны кліентам перададзена амаль 500 адзінак новых грузавікоў, што на 174 працэнты больш, чым у мінулым годзе. А па выніках цяперашніх студзеня-сакавіка аналітыкі зафіксавалі рост продажаў грузавікоў на 86 працэнтаў.
Як адзначаецца ў паведамленні, лідарам украінскага рынку па выніках сакавіка застаўся МАЗ, якому ўдалося нарасціць продажы больш як у чатыры разы і заняць 18,3 працэнта рынку. "За першыя тры месяцы МАЗ стаў безагаворачным лідарам па продажах, чые паказчыкі амаль у тры разы апярэджваюць бліжэйшых канкурэнтаў", - тлумачаць на прадпрыемстве.
Драйверамі цяперашняга росту сталі маштабныя закупкі тэхнікі пад будучы сезон дарожнага будаўніцтва. "Цяпер актыўна абнаўляюць свае аўтапаркі буйныя кампаніі і пераходзяць на новую, больш сучасную тэхніку. Ажывіўся попыт і з боку нафтагазавага сектара і паліўных рытэйлераў. Сельгасвытворцы таксама пачалі закупкі аўтатэхнікі", - адзначаюць на заводзе.
_____________________________________________
Мінскі аўтамабільны завод - адно з буйнейшых беларускіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якое спецыялізуецца на выпуску велікагрузных аўтамабіляў, спецтэхнікі, аўтобусаў, тралейбусаў і прычапной тэхнікі. Гандлёвая марка МАЗ шырока вядома ў СНД і далёкім замежжы. Тэхніка адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5, 6. З канвеера завода сыходзяць седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, шасі пад устаноўку рознага спецабсталявання - усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый.
14 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
14 красавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/41/58875
Текущая дата: 19.11.2024