Белорусский портал в Казахстане

Закупкі мяса і мясапрадуктаў праз БУТБ выраслі ў студзені-лістападзе на 11 працэнтаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы закупілі праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ) у студзені-лістападзе 2020 года звыш 10,7 тыс. т мяса і мясных прадуктаў на суму Br49,5 млн.

Такім чынам, у натуральным выражэнні продажы гэтай прадукцыі на ўнутраным рынку выраслі на 11 працэнтаў, а ў вартасным - на 50 працэнтаў.
Доля беларускіх вытворцаў у агульным аб`ёме паставак склала 52 працэнты. Астатнія 48 працэнтаў забяспечылі замежныя пастаўшчыкі з Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы і Польшчы.

Найбольшым попытам у пакупнікоў карысталася замарожанае і ахалоджанае мяса буйной рагатай жывёлы, а таксама субпрадукты.

"Спрыяльная для экспарцёраў сітуацыя на сусветным рынку прадуктаў харчавання стымулявала рост попыту на мяса і субпрадукты, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці каўбасных вырабаў і мясных кансерваў. Паколькі біржавыя таргі даюць магчымасць ажыццявіць закупку па мінімальнай цане і, адпаведна, знізіць сабекошт гатовай прадукцыі, многія айчынныя масакамбінаты вырашылі скарыстацца гэтым інструментам. Калі прагнозы замежных экпертаў апраўдаюцца, і ў 2021 годзе сусветныя продажы прадуктаў харчавання прадоўжаць павялічвацца, то можна чакаць аналагічнай дынамікі і на беларускім біржавым рынку", - адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

28 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/42/57842
Текущая дата: 19.11.2024