Белорусский портал в Казахстане

Светлагорскі ЦКК будзе вырабляць упакоўку для літоўскай кампаніі VMG



ААТ "Светлагорскі ЦКК" будзе вырабляць упаковачныя матэрыялы для літоўскай кампаніі VMG, паведамляе сайт беларускага прадпрыемства.

"Старая вытворчая пляцоўка на Светлагорскім ЦКК цяпер часткова закансервавана. Стабільна прадаўжае працаваць толькі вытворчасць гафратары, куды, паводле слоў генеральнага дырэктара камбіната Юрыя Крука, і плануецца прыцягнуць інвестыцыі, - расказалі на прадпрыемстве. - Якасць гафрапрадукцыі камбіната нядаўна была пацверджана міжнародным сертыфікатам адпаведнасці, што дасць магчымасць прадпрыемству паспяхова працаваць з партнёрамі самага высокага ўзроўню. Намер супрацоўнічаць з ЦКК выказала кампанія VMG, якая мае некалькі дрэваапрацоўчых вытворчасцей у Еўропе, у тым ліку ў Беларусі, і пастаўляе мэблю і камплектуючыя для яе аднаму з буйнейшых сусветных мэблевых рытэйлераў".

Чакаецца, што ў бліжэйшай перспектыве прадукцыя гэтай кампаніі, якая накіроўваецца у Еўропу, будзе ўпакоўвацца ў скрынкі, зробленыя на Светлагорскім ЦКК. У хуткім часе на прадпрыемстве VMG у Магілёве пройдуць выпрабаванні ўзораў непасрэдна на вытворчай лініі.

"Рэалізацыя інвестыцыйнага праекта дасць магчымасць Светлагорскаму ЦКК не толькі павялічыць загрузку магутнасцей вытворчасці гафратары, але і правесці мадэрнізацыю старой цэлюлознай вытворчасці для атрымання тут паўцэлюлозы. Спецыялісты разглядаюць таксама магчымасць устаноўкі на пляцоўцы новай карданаробчай машыны для выпуску ўласнай высакаякаснай рулоннай прадукцыі, што дасць магчымасць камбінату паспяхова канкурыраваць на ўнутраным рынку і нарасціць аб`ёмы паставак на знешнія", - адзначылі на прадпрыемстве.
__________________________________

VMG - інавацыйная група кампаній, якая займае лідзіруючыя пазіцыі ў дрэваапрацоўчай прамысловасці. Сферы дзейнасці ахопліваюць перапрацоўку драўніны, кіраванне бізнесам, тэхнічнае абслугоўванне, лагістыку, развіццё прамысловай нерухомай маёмасці ў Беларусі і краінах ЕС. У групу ўваходзяць 16 прадпрыемстваў, прадукцыя якіх экспартуецца ў ЕС, ЗША, Індыю, Кітай, Аўстралію і на Блізкі Усход. Шведскі мэблевы салон IKEA, які з`яўляецца адным з буйнейшых партнёраў групы, рэалізуе прадукцыю VMG праз свае сеткі магазінаў у розных краінах свету.

27 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/43/57239
Текущая дата: 19.11.2024