ВЭБ.РФ прафінансуе пастаўкі тэхнікі БЕЛАЗ для Алмалыкскага горна-металургічнага камбіната ва Узбекістане, паведамілі ў прэс-службе Банка БелВЭБ.
Фінансаванне ацэньваецца ў памеры $59 млн, тэрмін прадастаўлення крэдытных сродкаў - да пяці гадоў. Доля расійскага складніка ў сабекошце пастаўляемай прадукцыі - большая за 30 працэнтаў. Гэта неабходная ўмова для ўдзелу ВЭБ.РФ у фінансаванні праекта.
Працэнтная стаўка па крэдыце будзе субсідзіравацца з беларускага бюджэту, агентам урада Беларусі выступае Банк БелВЭБ.
"Гэтым праектам мы гатовы канстатаваць паспяховы старт супрацоўніцтва па падтрымцы экспарту расійска-беларускай прадукцыі ў трэція краіны ў новым фармаце. Яго рэалізацыя стала лагічным працягам шматгадовага супрацоўніцтва банкаў у галіне фінансавання і пацвярджае шырокія магчымасці дзяржаў па садзейнічанні ў пашырэнні сумеснай прадукцыі, - адзначыў старшыня праўлення Банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі. - Мы бачым узрастаючую запатрабаванасць нашых паслуг па падтрымцы экспарту і ў бліжэйшы час маем намер рэалізаваць аналагічныя праекты з іншымі беларускімі прадпрыемствамі".
Алмалыкскі ГМК - адно з буйнейшых горна-металургічных прадпрыемстваў ва Узбекістане, вытворца каля 90 працэнтаў серабра і 20 працэнтаў золата ў краіне, буйнейшы вытворца медзі ў Цэнтральнай Азіі.
7 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
7 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/43/57417
Текущая дата: 19.11.2024