Амаль 5 тыс. т драўняных паліўных гранул (пелет) на суму $420 тыс. прададзена па выніках экспартных біржавых таргоў, праведзеных 2 лістапада на Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведаміў прэс-сакратар БУТБ Раман Яніў.
Галоўнай асаблівасцю здзелкі, ажыццёўленай літоўскай кампаніяй, стала ўключаная ў цану лота дастаўка да пункта назначэння ў краіне пакупніка. "Пелеты і іншыя віды лесапрадукцыі раней рэалізоўваліся пераважна са склада грузаадпраўшчыка. Гэта зніжала канкурэнтаздольнасць беларускіх тавараў, а айчынныя лагістычныя аператары недаатрымлівалі прыбытак. Таму пачынаючы з гэтага года БУТБ праводзіць палітыку рэалізацыі прадукцыі дрэваапрацоўкі з магчымасцю дастаўкі да канечнага спажыўца", - расказаў Раман Яніў.
Таргі паліўнымі грануламі на экспарт - перспектыўны праект, што рэалізуецца БУТБ пры падтрымцы Міністэрства лясной гаспадаркі. Яго мэта - забяспечыць стабільныя аб`ёмы экспарту прадукцыі беларускіх пелетных заводаў, большасць з якіх уведзены ў эксплуатацыю ў бягучым годзе і яшчэ не выйшлі на праектную магутнасць. У якасці прыярытэтных рынкаў збыту разглядаюцца краіны Еўрасаюза, якія ўжо закуплялі паліўныя гранулы на біржавых таргах. У першую чаргу гэта Польшча і краіны Балтыі.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з буйнейшых таварных бірж ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.
3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
3 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/44/56765
Текущая дата: 19.11.2024