Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі вызначылі парадак выкарыстання дзяржсімволікі ў таварных знаках



Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 512 ад 28 жніўня 2020 года, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.

У Беларусі вызначылі парадак выкарыстання дзяржаўнай сімволікі ў таварных знаках і знаках абслугоўвання. 

"Гэты дакумент датычыцца выкарыстання абазначэнняў, якія ўяўляюць сабой дзяржаўныя сімвалы Беларусі (герб і сцяг), афіцыйную скарочаную або поўную назву краіны, дзяржаўныя ўзнагароды або падобныя на іх да ступені змешвання. Устаноўлены патрабаванні да заявы аб прадастаўленні згоды на выкарыстанне ў таварным знаку гэтых абазначэнняў, парадак разгляду і прыняцця рашэння па гэтай заяве, а таксама падставы для адмовы", - расказалі ў камітэце.

Заява аб прадастаўленні згоды на выкарыстанне ў таварным знаку асобных абазначэнняў падаецца ў ДКНТ Беларусі, дзе яе разглядае міжведамасная камісія. ДКНТ выконвае гэту адміністрацыйную працэдуру бясплатна.

2 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/45/55873
Текущая дата: 19.11.2024