Аб гэтым ішла размова на бізнес-сустрэчы "Беларусь і Аргенціна: перспектыўныя напрамкі знешнегандлёвага супрацоўніцтва", паведамілі ў Мінскім аддзяленні БелГПП, якое сумесна з Палатай імпарцёраў Аргенціны 22 верасня правяло гэта мерапрыемства ў рэжыме анлайн.
"Лацінская Амерыка цікавіць нашу краіну як важная платформа інтэграцыі ў сусветныя гандлёва-гаспадарчыя сувязі, і, нягледзячы на абставіны, звязаныя з рэжымам самаізаляцыі ў Аргенціне, ГПП Мінска і Буэнас-Айрэса змаглі паспяхова правесці сумеснае мерапрыемства ў фармаце відэаканферэнцыі, аб чым сведчыць прысутнасць больш як 30 беларускіх і аргенцінскіх удзельнікаў", - адзначылі ў палаце.
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аргенціне Уладзімір Астапенка, які прыняў удзел у бізнес-сустрэчы, выказаў надзею, што такі фармат мерапрыемстваў таксама дасць магчымасць знайсці новыя напрамкі супрацоўніцтва і будзе садзейнічаць росту ўзаемнага гандлю. Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц у сваю чаргу адзначыў, што беларускія банкі маюць значны вопыт па арганізацыі міжнародных разлікаў і на гэты момант ёсць інструменты, якія будуць карыснымі пры вырашэнні праблем, звязаных з фінансавымі разлікамі.
"Нягледзячы на тое што некаторыя беларускія прадпрыемствы - удзельнікі анлайн-сустрэчы робяць толькі першыя крокі на аргенцінскім рынку, гандлёва-прамысловыя палаты Беларусі і Аргенціны небеспадстаўна мяркуюць, што іх прадукцыя стане пазнаваемым брэндам у Аргенцінскай Рэспубліцы", - лічаць у Мінскім аддзяленні БелГПП. - Сваю задачу палата беларускай сталіцы бачыць у пастаяннай падтрымцы і садзейнічанні экспарту праз далейшае правядзенне такіх сустрэч на рэгулярнай аснове як у анлайн, так і ў афлайн фарматах".
Беларускі бок на мерапрыемстве прадставілі вядучыя вытворцы сельскагаспадарчай тэхнікі, харчовай і тэкстыльнай прамысловасці, оптыка-электроннага высокадакладнага прыборабудавання, галаграфічнай прадукцыі. Яны прэзентавалі сваю прадукцыю патэнцыяльным партнёрам, абмеркавалі перспектывы і абмяняліся кантактамі для далейшага абмеркавання магчымага супрацоўніцтва.
24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/45/56225
Текущая дата: 19.11.2024