Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства сувязі і інфарматызацыі па выніках міжсесіённага пасяджэння беларускай часткі сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.
Экспарт беларускіх паслуг у Ізраіль у студзені-красавіку вырас на 66,3 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам міністра сувязі і інфарматызацыі Канстанціна Шульгана. Абмяркоўваліся актуальныя пытанні нарошчвання экспарту ў Ізраіль. Удзельнікі прааналізавалі вынікі за студзень - красавік 2020 года: з аднаго боку, нарошчваліся аб`ёмы знешняга гандлю паслугамі і экспарту паслуг, з іншага - зніжаліся аб`ёмы знешняга гандлю таварамі і экспарту беларускіх тавараў у Ізраіль.
"Агульны аб`ём знешняга гандлю паслугамі з Ізраілем за студзень - красавік 2020 года склаў $22,5 млн (147 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2019 года). Пры гэтым экспарт паслуг склаў $19,7 млн (166,3 працэнта). Асноўную ўдзельную вагу (больш за 67 працэнтаў) у агульным аб`ёме экспарту паслуг у Ізраіль занялі камп`ютарныя, тэлекамунікацыйныя і інфармацыйныя паслугі. Агульнае дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі з гэтай краінай за чатыры месяцы вырасла на $5,8 млн і склала $29,2 млн", - гаворыцца ў паведамленні.
Па выніках пасяджэння быў падрыхтаваны пратакол, які прадугледжвае прыняцце мер па пашырэнні таварнай наменклатуры і нарошчванні экспарту ў Ізраіль беларускай прамысловай прадукцыі і тэхнікі, сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання. У планах таксама павелічэнне экспарту турыстычных паслуг, паслуг у галіне адукацыі, аховы здароўя, спорту, актывізацыя працэсаў рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў, у тым ліку ў галіне збору на тэрыторыі Беларусі і абясшкоджвання адходаў сінтэтычных і мінеральных масел.
Чарговае пасяджэнне сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве плануецца правесці ў Мінску арыенціровачна ў IV квартале 2020 года.
26 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
26 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/49/54298
Текущая дата: 19.11.2024