Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.
Папоўніць аўтапарк горада новай тэхнікай удалося дзякуючы дзяржаўнай праграме «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Краснадарскага края»,
Новыя аўтобусы плануецца запусціць на прыгарадныя і гарадскія маршруты. Як адзначылі ў дыпмісіі, машыны працуюць на прыродным газе — выкіды забруджвальных рэчываў у 3 разы меншыя, чым у дызельнага паліва, і ў 6 разоў меншыя, чым у бензіну.
Аўтобусы для горада закуплены ў максімальнай камплектацыі. Яны аснашчаны кандыцыянерамі, аўтаматычнай сістэмай пажаратушэння, сістэмай падліку пасажырапатоку, мультымедыйнай сістэмай і сістэмамі «Гаворачы горад», ГЛАНАСС, а таксама відэаназіраннем і тахографамі. У салоне ёсць разеткі для падзарадкі мабільных устройстваў, прадугледжана работа WI-FI.
На цырымоніі ўручэння ключоў ад новых машын прысутнічалі кіраўнік горада-героя Андрэй Краўчанка, прадстаўнікі краявога Міністэрства транспарту і дарожнай гаспадаркі і Мінскага аўтазавода.
Звязда, 16 красавіка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-408/5/73706
Текущая дата: 18.11.2024